АПІСАННЕ ГЕРБА ДЗЯРЖАЎНАЙ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
“СТАНЬКАЎСКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА”
Герб прадстаўлены ў форме круга – сімвала еднасці, бесперапыннасці працэсу, перадачы ведаў ад пакалення пакаленню.
У цэнтры круга выява будынку школы, ад якога разыходзяцца сонечныя прамяні. Сонечны свет сімвалізуе цяпло і радасць зносін настаўнікаў, вучняў і бацькоў, жаданне пазнаваць і тварыць.
Над выявай школы размешчана раскрытая кніга. Яна сімвалізуе не толькі крыніцу ведаў, але і ўвасабляе школьнае жыццё, дзіцячы калектыў. Кожны з вучняў – гэта чыстая старонка, напоўніць якую зместам, ведамі, вопытам – місія школы. Кніга адкрытая – гэта сімвал адкрытасці дзіцячай душы, гатоўнасці да пазнання і знаёмства з навакольным асяроддзем.
Ва ўнутраным крузе, у чырвоным колеры, размешчана назва школы, на знешнім – адрас. Чырвоны колер сімвалізуе імкненне да самаўдасканалення, духоўнага і інтэлектуальнага развіцця.
Знізу размешчана стужка чырвона-зялёнага колеру, на стужцы – дэвіз: “Пазнай сябе і стань тым, хто ты ёсць!”, які выражае галоўную мэту школы – выхоўваць сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы. Зялёны і чырвоны – гэта колеры сцяга Рэспублікі Беларусі.