ПРАВІЛЫ карыстання бібліятэкай
АГУЛЬНЫЕ ПАЛАЖЭННІ
- Правілыкарыстання бібліятэкай дзяржаўнай установы адукацыі “Станькаўская базавая школа” складзены на аснове “Тыпавых правіл
Карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”.
- Парадак карыстання бібліятэкай , яе фондамі ўстаноўлены ў адпаведнасці з палажэннем аб бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Станькаўская базавая школа”, заканадаўчымі і іншымі нарматыўнымі актамі.
ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ
- Права на карыстанне бібліятэкай дзяржаўнай установы адукацыі маюць вучні з 1 да 9 класа, настаўнікі, а таксама іншыя работнікі школы.
- Усе карыстальнікі бібліятэкі маюць права атрымліваць поўную інфармацыю аб фондах, кансультатыўную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі; браць у часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчнага фонду бясплатна; прымаць удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай.
АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ
- Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
- Пры запісе ў бібліятэку карыстальнік павінен: паведаміць неабходныя для афармлення звесткі, запоўніць рэгістрацыйны дакумент і падцвердзіць згоду на выканання правілаў карыстання бібліятэкай сваім подпісам.
- Карыстальнікі абавязаны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць дакументы ў азначаны бібліятэкай тэрмін, не выносіць іх з памяшкання бібліятэкі без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку.
- карыстальнікі, якія страцілі дакументы з фонда бібліятэкі або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведна такімі ж ці прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі.
- Карыстальнікі, якія парушаюць правілы карыстання бібліятэкай , могуць быць пазбаўлены правакарыстання на ттэрмін, устаноўлены адміністрацыяй бібліятэкі, а за асобыя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць
АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
- Бібліятэка абавязана:
- абслугоўваць карыстальнікаў ў адпаведнасці сасваім статутам (палажэннем) і правіламі карыстання бібліятэкай, якія павінны быць змешчаны ў даступным для азнаямлення месцы;
- даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у бібліятэцы, забяспечваць ім магчымасць карыстання каталогамі , картатэкамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументамі , аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў.