Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Валанцёрски атрад "Дабрыня"

Дата: 14 февраля в 15:16, Обновлено 16 августа в 08:44

Валанцёрскі атрад “Дабрыня”

Камандзір: Канавалава Паліна

Куратар: Казачэнка А.А.

Спісак валанцёрскага атрада

1.Макаранка Злата, 6 клас

2.Бражнік Ксенія, 7 клас

3.Пугач Ксенія, 7 клас

4.Жандарава Марыя, 7 клас

5. Старавойтаў Багдан, 7 клас

6.Мяншэнін Крысціян, 8 клас

7.Канавалава Паліна, 8 клас

8.Грабянцова Дзіяна, 8 клас

Накірункамі дзейнасці валанцёрскага атрада з'яўляюцца:

- падтрымка розных сацыяльных катэгорый насельніцтва (у тым ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

- прапаганда здаровагаладу жыцця; - наглядная агітацыя;

- экалагічнае выхаванне.

Мэтай валанцёрскага атрада з'яўляецца развіццё ў навучэнцаў высокіх маральных якасцей шляхам прапаганды ідэй добраахвотнай працы на блага грамадства і ўцягванне навучэнцаў да рашэння сацыяльна значымых праблем (праз удзел ў сацыяльных, экалагічных, гуманітарных, культурна-адукацыйных, асветніцкіх і ін. праектах і праграмах).

ПРЫЁМ У ЧЛЕНЫ ВАЛАНЦЁРСКАГА АТРАДА

Членамі валанцёрскага атрада могуць быць навучэнцы, якія дабравольна выказалі жаданне працаваць у саставе атрада, прызнаюць і выконваюць Палажэнне.

Прыём у члены валанцёрскага отрада праводзіцца на агульным сходзе валанцёрскага атрада.

АБАВЯЗКІ ЧЛЕНА ВАЛАНЦЁРСКАГА АТРАДА

Валанцёр абавязаны:

- ведаць і выконваць мэты, задачы і прынцыпы свайго атрада і замацаваць яго аўтарытэт;

- выразна і добрасумленна выконваць свае абавязкі;

- наведваць заняткі, навучаючыя семінары, трэнінгі 1 т.д. для павышэння ўзроўню сваёй падрыхтаванасці да валанцёрскай дзенасці.

ПРАВА ЧЛЕНА ВАЛАНЦЁРСКАГА АТРАДА

Валанцёр мае права:

- ажыццяўляць сваю дзейнасць зыходзячы са сваіх памкненняў, здольнасцей і запатрабаванняў, калі яна не супярэчыць Заканадаўству Рэспублікі Беларусь, Канвенцыі па правах челавека, Канвенцыі па правах дзіцяці, інтарэсам установы адукацыі, данаму Палажэнню;

- уносіць прапановы пры абмеркаванні форм і метадаў ажыццяўлення валанцёрскай дзейнасці ў атрадзе, арганізацыі, з якой ён сатруднічае;

- удзельнічаць у кіраванні валанцёрскім атрадам праз дзейнасць у органах самакіравання;

- атрымліваць узнагароду і ўдзячнасць за сваю дзейнасць;

- карыстацца атрыбутыкай і сімволікай атрада, зацверджанай ва ўстаноўленым парадку;

- на стварэнне яму неабходных умоў працы, забеспячэнне яму бяспекі, аховы законных праў і інтарэсаў у час работы. Умовы працы валанцёра павінны адпавядаць патрабаванням дзейнага заканадаўства і нарматыўных дакументаў, якія рэгулююць дадзены від дзейнасці;

- спыніць дзейнасць у атрадзе, паведаміўшы аб спыненні сваёй валанцёрскай дзейнасці не меней чым за два тыдні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.