Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гісторыя і грамадазнаўства

Дата: 4 января 2016 в 19:41, Обновлено 18 ноября 2016 в 12:23

Тэма: Грамадства і культура старажытнага Кітая

 

Мэта: пазнаеміць вучняу з грамадствам і культурай Старажытнаг Кітая і паказаць іх значэнне для гісторыі чалавецтва.

 

Задачы урока:

-навучальная: - арганізаваць дейнасць вучняў па  набыццю і замацаванню ведаў аб дасягненнях старажытных кітайцаў у развіцці навукі і культуры;

- раскрыць сутнасць складу грамадства;

- спрыяць развіццю гістарычнага мыслення праз работу з паняццямі,картай, тэкстам падручніка і дадатковымі крыніцамі;

- забяспечыць выхаванне інтарэса да культуры старажытнай цывілізацыі, павагу да гістарычнага мінулага.

 

Тып урока: вывучэнне новага матэрыяла (у форме падарожжа).

 

Абсталяванне: Гісторыя Старажытнага свету-падручнік для 5-га класса пад. Рэд. У.С.Кошалева-МН., 2009; ілюстрацыі, прэзентацыя. “Культура і грамадмтва Старажытнага Кітая: раздатачны матэрыял, карта “Старажытны Кітай і Інды.”

На дошцы запісваюцца тэма, план урока, паняцці.

 

План урока:

  1. Грамадства Старажытнага Кітая
  2. Канфуцыянства
  3. Пісьменнасць
  4. Навуковыя веды

 

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

2.Пачнем урок з усмешкі. Спачатку ўсміхніцеся мне, а потым свайму сябру.

–Добрага дня вам жадаю,

На урок вас запрашаю,

У чароўны, прыгожы край

Таямніц, дзівосаў, мар.

А зараз давайце з вамі ўспомнім з якой краінай Старажытнага свету мы пазнаемілісяна прошлым уроку?

1.Вучні называюць краіну _Старажытны Кітай і паказваюць Кітай на карце.

 

Актуалізацыя ведаў

Дапоўніце сказы:

1.Жоўтую глебу – лес- пыносіла ў даліну рака –працаўніца….(Хуанхэ).

2. У 221 годзе да н.э. імператарам Кітая стаў прадстаунік дынастыі ….(Цынь).

3. Цынь Шыхуандзі выдаў адзіныя законы, увеў адзіную …(манету) загадаў пабудаваць… (Вялікую Кітайскую сцяну) і вялізную падземную….(грабніцу).

4. Пры дынастыі Хань быў створаны шлях, які дазволіў Кітаю гандляваць з іншымі краінамі Азіі і Еўропы. Гэты шлях называўся … (Вялікі шаўковы шлях).

5. Кітайцы першымі ў свеце пачалі вырабляць тонкія і легкія …(шаўковыя тканіны).

 

Работа над новай тэмай

Сенняшні ўрок  прысвечаны грамадству і культуры Старажытнаг Кітая (запіс у сшыткі тэмы урока). Мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа ў Старажытны Кітай.

            Падарожжа наша будзе праходзіць па плану .

Першы прыпынак-“Грамадства Статаржытнага Кітая”

Другі – “Канфуцый”.

Трэцці - “Пісьменнасць”,

Чацверты –“Навуковыя веды”.

     

Яшчэ мы возмем з сабой у падарожжа рэчы,я кія нам будуць неабходныя: компас, карту, чай, шоўк, лекавыя таравы, паперу.

Заданне – Як вы думаеце чаму я прапаную ўзяць у дарогу менавіта гэты багаж?

Настаунік – прапаноў было шмат, а вось хто з вас бліжэй да правільнага адказу пабачым у канцы падарожжа.

І так, галоўная умова поспеху падарожжа – увага і зацікауленнасць. Усе гатовы? Паехалі.

Першы  наш прыпынак “Грамадства Старажытнага Кітая” (запіс у сшытак назвы прыпынка). Звернемся да падручніка і прачытаем п.1 на ст.97 і даведаемся з каго складалася грамадства ст.Кітая? (2*6)

Прэзентацыя: імператар →Сын Неба→галоўнае бажаство

                                      ↓

           паднябесная імперыя

(запіс у сшытак схемы)

 

Усе грамадства было падзелена на  (прэзентацыя)

Рангі-Чыны-спадчына, грошы, заслуга  (запіс у сшытак схемы)

 

Наступны прыпынак Канфуцый (запіс прыпынку)

 

Мы адпраўляемся ў госці да мудраца Канфуцыя (паведамленне Давыдзенкі Марыі)

Заданне: зачытаць асноўныя правіла Канфуцыя. (раздаю вучням правіла, вучні зачытваюць іх по чарзе). Аналіз.

А зараз адпачнем. Мы ўжо прайшлі звамі поўшляха.

Фізкультхвілінка (море волнуется раз!)

Паехалі далей! І наступны прыпынак – “Пісменнасць” (запіс у сшытку)

-Кітайцы самастойна стварылі сваю пісменнасць. Кітайскае пісьмо складаецца з іерогліфаў.

(прэзентацыя -малюнкі іерогліфаў)

            Для таго каб навучыцца пісаць такія знакі, трэба было вучыцца шмат гадоў. Кітайцы паважалі людзей, якія маглі прыгожа пісаць, а называлась пісанне іерогліфаў – каліграфія.

            (звернемся да падручніка на ст.98 і зачытаем, што азначае паняцее каліграфія) –(запіс у сшыткі паняцце).

            На чым пісалі кітайцы? Звернемся да падручніка ст.98 (вучні чытаюць і адказваюць) (бамбук, шоўк, косткі жывел).

(запіс даты I ст. да н.э. – вынаходніцтва ктайцамі паперы)

           

Паехалі далей! Наступны прыпынак “Навуковыя веды” (запіс у сшытак).

            _Старажытныя Кітайцы дасягнулі поспехау ў матэматыцы, астраноміі, медыцыне, геаграфіі.

            Якія гэта былі вынаходніцтвы? Прачытаем п.4 ст.99

(прэзентацыя) матэматыка –падрабязныя вылічэнні, астраномія – календар, зоркі.

Медыцына – лекавыя расліны для абезбольвання і загаення ран, іголкаўколаванне.

А зараз вашай увазе незвычайнае заданне: вы павінны высветліць, аб якім лякарстве ідзе размова.

            -Нейкі кітайскі ўрач наведвае хворага. Той моршчыцца, не жадае піць незвычайнае лекарства.

            -Фу, якая брыдота! Яно гарэніць вяжа ды і пах мае дзіўны…..

            - Лякарства рэдка бывае прыемным на смак, - пераконвае ўрач. Але яно верне табе сілы і дапаможа ўстаць на ногі. Яго лекавыя уласцівасці вялікія. Запомні мае словы, за гэтым пітвом вялікая будучая. (адказы вучняу) чай  .Дарую дзецям па пакеціку чая.

            Якія вынаходніцтвы кітайцы зрабілі у геграфіі? Так компас! Кітайцы называлі компас “Чароўная лыжка” існуе легенда з′яўлення компаса (прэзентацыя).

            Для таго, каб не збіцца са шляху правадыр Хуандзі вынайшаў прыбор які назваў стрэлкай, якая ўказвае на поўдзень. Але з цягам часу гэты прыбор стаў болей дасканалым.

            Яшчэ адно вынаходніцтва Старажытных кітайцаў прыбор для вымярэння вагання зямной кары – сейсмограф (прэзентацыя). Паведамленне аб сеймографе.

            Замацаванне ведаў.

            І так наша падарожжа падыйшло к канцу. Які багаж ведаў мы прывезлі з сабой? Зараз праверым.

            -Хто не памыліўся у нашым багажэ?

            Ну, а каб уражанні ад нашага падарожжа засталіся надоўга я прапаную  вам заданні.

 

            ЗАДАННЕ №1

Замест кропак што ў круглых дужках устаўце прапушчаныя словы: (бамбук, тутавы шаўкапрад,папера, шоўк) (тэкст дадецца).

 

            ЗАДАННЕ №2 Вызначце лішнія словы ў кожным радку (раздаю класу заданні).

Вучні па чарзе агучваюць адказы.

Заданне №3.(ТЭСТ  дадаецца).

 

Вынік урока.

 

Мы вельмі добра папрацавалі. Вялікі вам дзякуй! Атрымайце за працу ўзнагароды (адзнакі за ўрок вучням і календарыкі).

 

Дамашняе заданне

  • 27, скласці табліцу

“Развіцце культуры ў краінах старажытнага Усходу” ст.99.п.5

  •  

            Перад вамі тры карткі з рознымі іерогліфамі

-!- урок спадабаўся

?- у мяне пытанні па тэме ўрока

  • Не ўсе спадабалася на ўроку.

 

 

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН ПА КАНФУЦЫЮ

1.Выконваць трпдыцыі і правілы паводзін жыцця продкаў.

2. Слухацца і паважаць бацькоў.

3. Усе павінны жыць у гармоніі.

4.Не быць злым і не капіць зайздрасць.

5. Паважаць імператара, як свайго бацьку.

6. Імператра павінен правіць сваім народам пры дапамозе дабрыні, а не моцы.

7. Не рабі чалавеку таго, чаго сабе не пажадаешь.

 

тэсты:

Выберыце правiльны адказ.

1.Кiтайская цывiлiзацыя знаходзiлася:

А) на Ўсходзе Азіі ,берагах рэк Янцзы i Хуанхэ; б)на Заходзе Азіі,берагах рэк Тыгр i Еўфрат; в) на Поўдні Азіі,берагах рэк Iнд  i Ганг.

2. «Жоўтая рака» гэта рака- А)Яцзы; б)Ганг; в)Хуанхэ; г) Iнд.

3.У якім годзе да н.э. імператарам Кітая стаў Цынь Шыхуандзі?А)у 435г. да н.э; б)221г.да н.э;в)234г.да н.э;г)122г.да н.э.

4.Якія падзеі паслужылі знішчэнню дынастыі Цынь?

А)загасанне дынастыі;б)смерць імператара;в)паўстанні супраць дынастыі Цынь;г)вялікі патоп.

5.Адзiнае тварэнне рук чалавека, якое вiдаць з космасу без усякiх прыбораў:

А)тэракотавая армiя Цынь;б)Вялiкi шаўковы шлях;в)пiрамiды Егіпта;г)Вялiкая Кiтайская сцяна.

6.Дынастыя Хань прыйшла да ўлады у Кітаі  ў :

А)2 ст.да н.э.;б)3ст.да н.э;в)1ст.да н.э.;в)5ст.да н.э.

7.Кiтайцы першымi ў свеце :

А)прыручылi слана; б)пачалi вырабляць шаўковыя тканiны;в)заснавалi калонii;г)вынайшлi шкло.

8.Калі ў Кітаі,з развіццём гаспадаркі, ўзнікла адзіная дзяржава?

А)у другім тыс.да н.э;б)у трэццім тыс.да н.э;в)у чацвёртым тыс.да н.э.

9.У V стагоддзi да н.э. на змену бронзе прыйшло:

А)медзь;б) золата;в)жалеза;г)камень.

10.Старажытныя кiтайцы для вырошчвання рысу будавалi:

А)арашальныя каналы;б)дамбы;в)шадуфы.

11.З чаго старажытныя кітайцы выраблялі шаўковую тканіну?А)з льняных нітак;б)з трысняговых вусеняў;в)з шаўкавічных чарвякоў;г)з футры жывёл.

12.Што спрыяла колькасці росту насельніцтва ў Кітаі?

А)перасяленне насельніцтва з іншых краін;б)высокая нараджальнасць;в)высокія ўраджаі;г)здаровы лад жыцця.

 

13.Каб абараніцца ад паводкі старажытныя кітайцы будавалі :а)дамбы:б)сцены;в)масты;г)катлавіны.

14.У перыяд праўлення дынастыі Хань у Кітай сталі ўвозіць розныя сельскагаспадарчыя культуры,якія не вырошчвалі у Кітаі да гэтуль.Выберыце гэтыя культуры.

А)кавуны і грушы;б)морква і гарох;в)персік і дыня;г)пшаніца і авёс.

15.Якія тавары кітайскіх рамеснікаў карысталіся вялікім попытам за мяжой?

А)гліняныя гарлачы;б)драўляныя прылады працы і зброя;в)прадметы роскашы і папера;г)іерогліфы.

16.Які імператар Кітая першы стаў чаканіць манету?

А)Хань;б)Цынь;в)Чжоў;г)Лі.

17.Па якому шляху траплялі кітайскія тавары ў краіны Азіі і Еўропы?

А)Вялікаму марскому шляху;б)Шляху з варагаў ў грэкі;в)Вялікаму шаўковаму шляху.

18.Пры якім імператары Кітай дасягнуў сваёй магутнасці?

А)Хань;б)Цынь;в)Чжоў;г)Лі.

19.Часцінкі жоўтай глебы,якія прыносіла рака называліся:

А)глей;б)лёс;в)торф;г)пясок.

20.Жыхары Кітая вельмі баяліся разліваў ракі,нават адзін з іерогліфаў выяўляў ваду.Як яго называлі старажытныя кітайцы?

А)іерогліф-жах;б) )іерогліф павук;В)іерогліф дракон;г)іерогліф няшчасце.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.