Характарыстыка калектыва
У школе працуюць 16 педагогаў, ёсць настаўнік-дэфектолаг. 15 педагогаў маюць вышэйшую адукацыю, 1 – сярэдне спецыяльную адукацыю.
Інфармацыя аб структуры ўстановы і навучэнцах
У школе 9 класаў камплектаў, агульная колькасць навучэнцаў складае 55 чалавек.
Матэрыяльная база:
Камп'ютарны клас, бібліятэка, сталовая на 48 пасадачных месцаў, уласная кацельня
Традыцыі ўстановы:
Нашы навучэнцы любяць займацца фізкультурай і спортам.
Навучэнцы з'яўляюцца членамі БРСМ і БРПА.
Штогод, але кожны год па-новаму, праводзяцца святы: «Добры дзень, школа», «Навагодняе свята», «Дзень Перамогі». Традыцыйным стала правядзенне конкурсу - «Піянер года», аперацыя «Макулатура», «Металалом», акцыя «Помнік», «Ветэран жыве побач», "А ён не вярнуўся з бою" і іншыя.
Добрай традыцыяй стала віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у нашай мясцовасці і тых, хто вызваляў нашу мясцовасць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з Днём Перамогі і іншымі святамі. Да нас часта прыязджаюць сваякі воінаў, якія загінулі пры вызваленні нашай мясцовасці.
Узаемадзеянне з бацькамі і грамадскасцю:
Школа ўзаемадзейнічае з СДК. в. Зарэчча, бібліятэкай в. Зарэчча, аказвае шэфства над МТФ. в. Станькаў.
Дадатковае адукацыя:
У школе працуе 4 аб'яднанні па інтарэсах («Краязнаўчы», «Чароўныя фарбы» - фінансуюцца школай; «ЮВП», «ЮІР» - фінансуюцца РЦТТДіМ).
Арганізаваны платныя адукацыйныя паслугі "Камп'ютарны свет"
Нашы шэфы:
ААТ "СГЦ Зарэчча", Друцкое лясніцтва