Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Узімку дзяцей падсцерагае падвышаная небяспека на дарогах, у вадаёмаў, на гульнявых пляцоўках. Гэтаму садзейнічае надвор'е і цікаўнасць дзяцей, наяўнасць вольнага часу, а галоўнае - адсутнасць належнага кантролю з боку дарослых.

У Станькаўскай базавай школе праходзяць гутаркі з дзецьмі па правілах бяспечных паводзін у час зімовых канікулаў і ў навагоднія святы.

У перыяд зімовых канікулаў навучэнцы павінны памятаць аб сваёй бяспецы і сваім здароўі.

#Станькаўская_базавая_школа

23 снежня 2024 года ў Станькаўскай базавай школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход "Бяспечныя зімовыя канікулы" для бацькоў навучэнцаў 1 - 9 класаў. Перад законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў выступіў начальнік ПАСП 13 аг Зарэчча Рагачоўскага РАНС Казакевіч Сяргей Аляксандравіч.
Нагадалі законным прадстаўнікам навучэнцаў аб:
❄️ пажарнай бяспекі;
❄️ бяспекі паблізу вадаёмаў;
❄️ бяспечным выкарыстанні піратэхнікі;
❄️ наступствах за правапарушэнні і злачынствы;
❄️ захаванні ПДР;
❄️ бяспекі на вуліцы;
❄️ правілах карыстання цюбінгамі.

#Станькаўская_базавая_школа

Напярэдадні зімовых канікулаў і навагодніх свят у 3 класе Станькаўскай базавай школы вучні паўтарылі правілы бяспечных паводзін на дарозе, на вадаёмах, на лёдзе, у час зімовых гульняў і забаў. Праверылі атрыманыя веды, выканаўшы тэст, і атрымалі памяткі для паўтарэння правілаў дома з бацькамі.
Няхай вакацыі запомняцца толькі радаснымі падзеямі!

#Станькаўская_базавая_школа

19 снежня 2024 года ў Станькаўскай базавай школе прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме: "Беларусь - краіна міру і згоды"

#Станькаўская_базавая_школа

ШАГ .
19.12.2024 год.
У Станькаўскай базавай школе прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме: «Маладосць - час выбару. Прафесійнае самавызначэнне» (асновы прафесійнага выбару; сустрэчы з маладымі прафесіяналамі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй)

#Станькаўская_базавая_школа

#ШАГ

Дарагія хлапчукі і дзяўчынкі!

Станькаўская базавая школа

Запрашае Вас

на канікулах у

выхаваўча-аздараўленчы лагер "Непаседы" з дзённым знаходжаннем!

Лагер - гэта сустрэчы са старымі сябрамі і новыя знаёмствы!

Гэта адпачынак і творчасць!

Гэта займальныя мерапрыемствы і

многае - многае іншае!

#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы

Iнспектар Рагачоўскага РАНС Калтуноў М. А. правёў рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Бяспечны Новы год" з навучэнцамі Станькаўскай базавай школы.

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

Мэта рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!" - папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі.

Інспектар правёў інтэрактыўны навучальны занятак па папярэджанні надзвычайных сітуацый з прычыны неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі з выкарыстаннем навучальных гульняў і віктарын.

#Станькаўская_базавая_школа

Неправильное использование пиротехнических изделий может привести к травмам.
В новогоднюю ночь многие стремятся запустить фейерверки и петарды. Но, к сожалению, в погоне за ярким представлением, многие забывают о соблюдении мер безопасности, и нередко праздник для них заканчивается травмами или ожогами. В преддверии Нового года рогачевские спасатели вновь напоминают гражданам о правилах использования пиротехнических изделий.

Адзіны ўрок “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам»,
прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь "Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы".

У нашых народаў - агульная гісторыя і культура, агульны лёс. Нашы народы звязвае моцнае сяброўства, якое мае глыбокія карані і даўнія традыцыі. І сёння Беларусь і Расія злучаны мноствам нябачных нітак. У нашых брацкіх народаў адны духоўныя каштоўнасці, адны жыццёвыя арыенціры. У нашым сяброўстве вялікая сіла!
#Станькаўская_базавая_школа

Предновогодний период сопровождается резким увеличением количества пожаров и травм в результате нарушения правил пожарной безопасности при подготовке к праздникам, неосторожного обращения с пиротехническими изделиями. Предупредить чрезвычайные ситуации с подобными последствиями – цель республиканской акции «Безопасный Новый год!». Она стартует 16 и продлится до 30 декабря.

Адзіны ўрок памяці "Лёсы дзяцей вайны", прысвечаны памяці дзецям Гомельшчыны - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку малалетнім вязням зборнага лагера дзяцей у вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна ў Станькаўскай базавай школе.

За перыяд акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі знішчана больш за 3 млн. мірных грамадзян і ваеннапалонных; разбурана 209 гарадоў, у тым ліку такія буйныя, як Мінск, Гомель, Віцебск і іншыя; сагнана ў фашысцкае рабства больш за 380 тысяч чалавек, з якіх многія загінулі ад невыносных умоў эксплуатацыі.

Мы Вам дзякуй гаворым!

Усім удзельнікам Вялікай Айчынна вайны, якія падарылі нам магчымасць жыць у мірнай краіне.

Дзякуй!

#Станькаўская_базавая_школа

Адзіны ўрок памяці "Лёсы дзяцей вайны", прысвечаны памяці дзецям Гомельшчыны - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку малалетнім вязням зборнага лагера дзяцей у вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна прайшоў у Станькаўскай базавай школе.
Навучэнцы ўспомнілі аб гістарычных падзеях мінулага, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на гістарычных фактах трагічных падзеях у вёсцы Красны Бераг.
Мы шануем жыццё!
Мы супраць гвалту!
Мы асуджаем дзеянні, якія вядуць да гібелі людзей...
#Станькаўская_базавая_школа

Огонь уносит жизни, уничтожает имущество и наносит огромный материальный ущерб. За 11 месяцев в Гомельской области произошло 1002 пожара. Эти чрезвычайные происшествия унесли жизни 98 человек, еще 89 жителей региона получили травмы в огне. Ущерб от них составил свыше Br7,2 млн. Анализ этих событий приводит к однозначному выводу – при возникновении большинства ЧС главную роль играет человеческий фактор.

Навучэнцы Станькаўскай базавай школы атрымалі перамогу сярод клубаў юных ратавальнікаў-пажарных у раённым этапе інтэлектуальнай гульні "Брэйн-рынг" "За бяспеку".

Так трымаць! Мы ганарымся вамі!

#Станькаўская_базавая_школа

Шосты школьны дзень

Забаўляльная праграма “З песняй весела нам жыць, весяліцца і сябраваць”

#Станькаўская_базавая_школа
#шосты_школьны_дзень

У рамках інфармацыйнай гадзіны ў Станькаўскай базавай школе прайшоў адзіны ўрок “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам»,
прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь "Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы".

На прасторы ад Брэста да Уладзівастока існуе адна Айчына, але дзве дзяржавы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка

Навучэнцы ўсвядомілі каштоўнасць дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі.
Дзеці даведаліся пра гісторыю Саюзнай дзяржавы, створаную на аснове культурна-гістарычнай сувязі Беларусі і Расіі.
Вучні ставяцца з павагай да традыцый і каштоўнасцей народаў Беларусі і Расіі.

#Станькаўская_базавая_школа

Прадметны тыдзень бiялогii i геаграфіі

Пятніца, 6 снежня

Дэвіз дня: “Вучыся. Твары і Перамагай!”

1.Бліц- віктарына «Самы разумны» (Пазнай сябе)
2.Урачыстае закрыццё тыдня.
3.Цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў у асобных намінацыях. Падвядзенне вынікаў прадметнага тыдня

#Станькаўская_базавая_школа

Прадметны тыдзень бiялогii i геаграфіі.

Чацвер , 5 снежня

Афарызм дня «Жыццё ставіць мэты навуцы: навука асвятляе шлях жыццю!»

1.Займальная геаграфія “Круіз па востраву Кулінарыя”

2.Геаграфічны марафон “Я ведаю…” (крыжаванкі)

#Станькаўская_базавая_школа

Старшы ўчастковы інспектар РАУС Сідарэнка Руслан Сяргеевіч правёў гутарку з працоўным калектывам Станькаўскай базавай школы па папярэджанні кібер злачыннасці сярод насельніцтва.

#Станькаўская_базавая_школа

Прадметны тыдзень бiялогii i геаграфіі

Серада, 4 снежня

Афарызм дня: "Біялогія - наша жыццё, наша будучыня"

1.Усё пачынаецца з АЛФАВІТА

2.Відыё па энергазберажэнню

#Станькаўская_базавая_школа