26 верасня з мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, прапаганды бяспечных умоў пражывання грамадзян ў Станькаўскай базавай школе прайшоў Адзіны дзень бяспекі. Адбылася практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі пры пажары.
Адзіны дзень бяспекі праводзіцца для таго, каб чарговы раз акцэнтаваць увагу грамадзян на важнасці ўменняў і навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, навучыць тых, хто раней не надаваў значэння гэтаму пытанню, і нагадаць аб тым, што кожны можа звесці да мінімуму трагічныя выпадкі.
#Станькаўская_базавая_школа
Прыватная асоба аказала спонсарскую дапамогу ўсім навучэнцам 1 класа Станькаўскай базавай школы ў набыцці камплекта канцылярскіх тавараў, камізэлек, абутку, спартыўнай формы і спартыўнага абутку, салодкіх падарункаў і садавіны. #портфель_ПЕРВОКЛАССНИКА
#Станькаўская_базавая_школа