Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праграма выхавання

Дата: 28 октября 2015 в 19:48, Обновлено 16 октября в 12:46

Праграма выхавання на 2021-2025 гады

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 Праграма выхавання дзяржаўнай установы адукацыі «Станькаўская базавая школа» распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025г..

 У Праграме выкарыстоўваюцца асноўныя тэрміны і іх азначэнні ў значэннях, устаноўленых Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Праграма грунтуецца на прынцыпах выхавання свядомай, здольнай да творчасці і самарэалізацыі асобы.

Развіццё сістэмы выхавання ў дзяржаўнай установы адукацыі «Станькаўская базавая школа» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, палажэннямі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады.

 Праграма выхавання накіравана на грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне. Вырашае задачы пашырэння ведаў дзяцей пра гісторыю культуры роднага краю, фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказнага і бяспечнага паводзін навучэнцаў, фарміравання здаровага ладу жыцця, цэласнай сістэмы выхавання і аховы дзяцінства.

                                                                                                

ГЛАВА 2

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ

 У адпаведнасці з артыкулам 18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мэтай выхавання з'яўляецца фарміраванне рознабакова развітай, маральнасталай, творчай асобы навучэнца.

Задачамі выхавання з'яўляюцца:

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;

фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

фарміраванне культуры сямейных адносін;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца.

Асноўнымі напрамкамі выхавання навучэнцаў з'яўляюцца:

ідэалагічнае выхаванне, якое вызначаецца прыярытэтамі развіцця беларускага грамадства і накіравана на фарміраванне цэласнай, маральна сталай, палітычна граматнай асобы, якая актыўна ўдзельнічае  ў сацыяльным жыцці грамадства; забяспечвае фарміраванне ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;

духоўна-маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, фарміраванне маральнай культуры;

полікультурнай выхаванне, накіраванае на фарміраванне талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых культур, нацыянальнасцяў, веравызнанняў і інш.;

эканамічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне эканамічнай культуры асобы;

эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне эстэтычнай культуры, развіццё пачуцця прыгожага;

выхаванне псіхалагічнай культуры, якое вызначае развіццё і самаразвіццё асобы;

выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці, фізічнае ўдасканаленне;

выхаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, накіраванае на фарміраванне экалагічнай культуры асобы;

выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, паўсядзённым жыцці;

сямейнае і гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне адказных адносін да сям'і, шлюбу, выхавання дзяцей; усвядомленых уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;

сацыяльна-педагагічная падтрымка і аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам;

працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, фарміраванне гатоўнасці да свядомаму прафесійнаму выбару; выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў дзяцей і навучэнскай моладзі каштоўнаснага стаўлення да матэрыяльнага асяроддзя, умення мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час. 

Мэтай Праграмы з'яўляецца стварэнне умоў (навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для фарміравання грамадзянскіх якасцей і патрыятычных пачуццяў навучэнцаў, развіцця сацыяльна-сталай, творчай асобы, засваення навучэнцамі гуманістычных каштоўнасцей, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народа. 

 Задачы праграмы:

садзейнічанне павышэнню статусу выхавання ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь;

фарміраваць патрыятычную свядомасць, пачуццё вернасці сваёй Айчыне, гонару за дасягненні сваёй краіны, беражлівых адносін да гістарычнага мінулага і традыцый беларускага народа;

спрыяць фарміраванню прававой культуры, грамадзянскай і прававой накіраванасці асобы, актыўнай жыццёвай пазіцыі, гатоўнасці да служэння свайму народу;

працягнуць работу па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця;

ажыццяўляць сістэмную работу з сям'ёй, бацькоўскай грамадскасцю па актыўнаму ўключэнню іх у выхаваўчую прастору школы;

удасканальваць арганізацыю вольнага часу навучэнцаў і законных прадстаўнікоў у пазаўрочны час.

ГЛАВА 3

АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫКАНАННЯ ПРАГРАМЫ

 

Суб'екты і аб'екты выхавання:

навучэнцы;

педагагічны калектыў;

законныя прадстаўнікі навучэнцаў;

соцыум

 

Структура праграмы:

І.Ідэалагічнае выхаванне

II.Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне

ІІІ.Выхаванне інфармацыйнай культуры

IV.Духоўна-маральнае выхаванне

V.Полікультурнае выхаванне

VІ.Экалагічнае выхаванне

VІI.Выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця

VІІІ. Выхаванне псіхалагічнай культуры, імкненне да самапазнанню і самаразвіццю

IX.Прававое выхаванне

Х. Сямейнае і гендэрнае выхаванне

ХІ.Эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне

ХІІ.Эстэтычнае выхаванне

XІII.Выхаванне культуры побыту і вольнага часу

ХVI.Кантроль выканання мерапрыемстваў Праграмы

 

ГЛАВА 4

ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ ПРАГРАМЫ

 

У ходзе рэалізацыі Праграмы чакаюцца наступныя вынікі:

паспяховая сацыялізацыя асобы ў сучасным грамадстве; сфарміраванасць грамадзянскай і прававой культуры, грамадзянскай і нацыянальнай самасвядомасці, праява сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў у працэсе ідэалагічнага выхавання, дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання, дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў;

сфарміраванасць інфармацыйнай і палітычнай культуры, уменняў прымяняць перадавыя дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій, сродкаў інфарматызацыі, ствараць інфармацыйны прадукт;

забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, мінімізацыя рызык, звязаных з прычыненнем інфармацыяй шкоды здароўю, нармальнаму фізічнаму, інтэлектуальнаму, псіхічнаму, духоўнаму і сацыяльнаму развіццю дзяцей і навучэнскай моладзі;

далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых гуманістычных і нацыянальных каштоўнасцей;

сфарміраванасць полікультурнай кампетэнтнасці, уменняў супрацьстаяць палітычнаму і рэлігійнаму экстрэмізму;

сфарміраванасць уменняў і навыкаў дзелавой актыўнасці моладзі, стварэнне ўмоў для актуалізацыі прадпрымальнасці, ініцыятывы, забеспячэнне аптымальных умоў для прафесійнага самавызначэння і навучання, павышэння яе канкурэнтаздольнасці на рынку працы;

авалоданне ведамі, каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця, забеспячэнне эфектыўнай сістэмы папярэджання супрацьпраўных паводзін, выяўлення і прафілактыкі залежнасцяў у маладзёжным асяроддзі; павелічэнне колькасці маладых людзей, якія пастаянна займаюцца фізкультурай і спортам;

сфарміраванасць у навучэнцаў экалагічнай культуры, засваенне ведаў аб прыродных аб'ектах, працэсах і з'явах, іх узаемаабумоўленасці;

сфарміраванасць прафесійнай культуры асобы, разуменне карысці працы, патрэбы ў працоўнай дзейнасці, культуры працоўнай дзейнасці ў сучасных умовах, выпрацоўка якасцяў працавітасці, адказнасці, самастойнасці, развіццё ў вучняў працоўных уменняў і навыкаў, усведамленне імі працоўнай і разумовай актыўнасці як умовы сацыяльнай і асобаснай паспяховасці;

сфарміраванасць псіхалагічнай культуры асобы, гуманістычных адносін паміж суб'ектамі адукацыйнага ўзаемадзеяння, развіццё ўсіх сфер асобы, стымуляванне працэсаў самапазнання і самаўдасканалення, імкнення да самарэалізацыі;

сфарміраванасць сямейных каштоўнасцей, эфектыўная падрыхтоўка навучэнцаў да сямейнага жыцця, развіццё культуры ўзаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай;

далучэнне навучэнцаў да айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, развіццё эстэтычных адносіны да прыроды і мастацтва, развіццё эмацыйнай сферы асобы, рэалізацыя творчага патэнцыялу дзяцей і навучэнскай моладзі, забеспячэнне шырокіх магчымасцей для іх уключэння ў розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці;

усведамленне дзецьмі і навучэнскай моладдзю значнасці культуры побыту ў ўласным жыцці і жыцці навакольных людзей, выхаванне чалавека-гаспадара, здольнага паспяхова спраўляцца з бытавымі задачамі, якія ўзнікаюць у працэсе паўсядзённай жыццядзейнасці; фарміраванне адказнай, канкурэнтназдольнай асобы, гатовай да жыцця ў грамадстве, эфектыўнай працоўнай і прафесійнай дзейнасці, прыняцця асэнсаваных рашэнняў, развіццю і росквіту Рэспублікі Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.