Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Матэматыка

Дата: 4 января 2016 в 19:40, Обновлено 13 января 2016 в 20:18

Урок матэматыкі ў 2 класе

Параўнанне лікаў у межах 100

Падрыхтавала настаўнік пачатковых класаў Шышова Алеся Сяргееўна 

Мэты:

1) арганізаваць работу па азнаямленню навучэнцаў з паразрадным параўнанем двухзначных лікаў;

2) садзнейнічаць адпрацоўцы вусных прыёмаў складання і аднімання лікаў пры рашэнні прыкладаў і задач;

3) спрыяць развіццю увагі, аналітычнага мыслення;

4) стварыць умовы для выхавання цікавасці да ўрокаў матэматыкі праз выкарыстанне беларускага фальклору, гульнявых заданняў.

 

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік.

        У казку ўсіх вас запрашаю,

        Добрых поспехаў жадаю!

        Казка вучыць добрым быць,

        Пра сяброў не пазабыць.

2. Праверка дамашняга задання.

6           8           17             13

66         80         39            20

Вы бачыце адказы на дамашнія прыклады. Назавіце адназначныя лікі. Назавіце двухзначныя лікі. Назавіце круглыя лікі. Які лік самы маленькі? Які самы вялікі? Напішыце лікі ў парадку нарастання. Прадстаўце лікі 13, 17, 39, 66 сумай разрадных складаемых.

3. Вусны лік.

Я запрашаю, вас дзеці, у матэматычную казку. Мы даведаемся , як параўноўваць двухзначныя лікі, будзем адпрацоўваць вусныя прыемы складання і аднімання лікаў пры рашэнні прыкладаў і задач, пагуляем к матэматычныя гульні. Каб даведацца, у якую казку мы адпраўляемся, трэба выканаць заданне.

 У вас на сталах ляжаць карткі з лікамі. Гэта адказы на мае пытанні. У каго адказ – устаем і паказваем картку.

1дзяс. 8 адз.; колькі дзясяткаў у ліку 31; 4 дзяс.; колькі адзінак у ліку 25; 3 дзяс.2 адз., 8 дзяс. 1 адз., колькі дзясяткаў у ліку 70.

32

81

3

40

5

7

18

м

о

е

р

а

к

ц

 

 

 

 

Як называецца казка? (Церамок.)

Наш церамок незвычайны, ён прыносіць людзям радасць, дапамагае ім.

4. Работа па тэме

Хвілінка чыстапісання

-Ні блізка, ні далёка,

Ні нізка, ні высока

Стаіць у полі церамочак-церамок.

Раптам Мышка бегла хутка, скок-паскок.

– Тук-тук, церамочак,

Нясу я з кветак вяночак.

Хто ў церамочку жыве?

Хто тут гаспадарку вядзе?

Ніхто не адказаў ёй. Каб адкрыць дзверы трэба правільна падабраць ключыкі. Гэта знакі >, <, = . Прапішым іх правільна, каб дзверы ў церамок адчыніліся.

Тлумачэнне новага матэрыялу

Адчыніла Мышка дзверы – а у церамку нікога няма. Так і засталася яна там жыць-пажываць, гаспадарку даглядаць.

Раптам чуе – нехта скача,

Моцна пад акенцам плача.

– Церамочак-церамок,

Чый тут чую галасок?

Хто ў церамочку пажывае?

Хто гаспадарку даглядае?

– Я – Мышка-нарушка. А ты хто?

– А я – Жабка-паскакушка. Дапамажы мне выканаць заданне.

– Заходзь, калі ласка.

5 дзяс. * 4 дзяс.             4 дзяс. * 4 дзяс.                        5 дзяс. * 5 дзяс.

5 дзяс. > 4 дзяс.             4 дзяс. = 4 дзяс.                        5 дзяс. = 5 дзяс.

52*47                              43  *  46, 3 адз. < 6 адз.            57 * 57, 7 адз. = 7 адз.

52 >47                             43 < 46                                        57=57

Атрымліваем алгарытм:

1. параўноўваем дзясяткі;

2. калі колькасць дзясяткаў аднолькавая, параноўваем адзінкі;

Раптам за дзвярыма Зайчык

Скача так, як быццам мячык

– Хто ў церамочку пажывае?

Хто тут гаспадарку даглядае?

– Я – Мышка-нарушка.

– Я – Жабка-паскакушка. А ты хто?

– А я – Зайчык-папрыгайчык. Пусціце мяне да сябе і дапамажыце выканаць заданне.

Работа на дошцы па ланцужку

Зайчыку трэба параўнаць лікі. Падручнік с. 90 №1

Фізхвілінка

Стаміліся сябры, вырашылі адпачыць і вас запрашаюць.

Рашэнне задачы  Падручнік с.90 №2

Бегла Ліска па дарожцы,

Прытаміла свае ножкі.

Бачыць: у полі церамок,

А ў ім нечый галасок.

– Церам-церамок!

Чый я чую галасок?

Хто ў церамочку пажывае?

Хто тут гаспадарку даглядае?

– Я – Мышка-нарушка.

– Я – Жабка-паскакушка.

– Я – Зайчык-папрыгайчык. А ты хто?

– А я – Лісічка-сястрычка. Пусціце мяне да сябе. Я вам буду дапамагаць.

Работа ў парах

Вылічальная машына

5. Замацаванне

Пра сяброў пачуў мядзведзь.

Сумна аднаму сядзець,

Да церамочка паспяшае,

Ціха дзверы адчыняе.

 – Церам-церамок!

Чый я чую галасок?

Хто ў церамочку пажывае?

Хто тут гаспадарку даглядае?

– Я – Мышка-нарушка.

– Я – Жабка-паскакушка.

– Я – Зайчык-папрыгайчык.

– Я – Лісічка-сястрычка.

– Я – Воўк-зубамі шчоўк. А ты хто?

– А я – Мядзведзь касалапы.

Хачу з вамі сябраваць

І ва ўсім дапамагаць.

Дом маленькі. Як жа быць?

Трэба новы нам зрабіць.

Для новага дома спатрэбіцца 14 сосен, 20 бяроз, 13 дубоў, 32 елкі, 23 асіны.

Параўнайце колькасць:

а) бяроз і дубоў;

б) сосен і елак;

в) асін і сосен;

г) бяроз і асін;

д) дубоў і сосен;

е) елак і бяроз.

6. Падвядзенне вынікаў

Разам дружна працавалі,

Дом вялікі змайстравалі.

Гутарка па пытаннях: Ці цікава вам было працаваць? Хто вам дапамагаў? Каму дапамаглі вы? Якія заданні выклікалі цяжкасці? Чаму? На што трэба звяртаць увагу пры выкананні такіх заданняў?

7. Рэфлексія

Звяры дружна пажываюць,

Вас у госці запрашаюць.

Дзякуюць за дапамогу,

Клічуць вас ізноў у дарогу.


Урок матэматыкі   ў 2 класе

Круглыя лікі

Падрыхтавала настаўнік пачатковых класаў Ламаносава Вольга Мікалаеўна

 

Мэты:

 - арганізаваць дзейнасць навучэнцаў па азнаямленні з круглымі лікамі, прыёмамі складання і аднімання круглых лікаў;

- садзейнічаць развіццю вылічальных навыкаў, адпрацоўцы ўмення рашаць састаўныя задачы;

-спрыяць развіццю ўвагі, мыслення праз выкананне разнастайных заданняў; звязнага матэматычнага маўлення;

-ствараць умовы для выхавання зацікаўленасці працэсам навучання

Абсталяванне: карткі з заданнямі для індывідуальнай работы, карткі для вуснага лічэння, лічыльныя палачкі, карткі з круглымі лікамі, дыдактычны матэрыял для гульні “Купіны”, лінеечкі поспеху

 

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

- Матэматыка любіць уважлівых,   стараных, актыўных вучняў. Менавіта такімі я жадаю вам быць на ўроку.   Гэта дапаможа вам паказаць, чаму вы навучыліся і набыць новыя веды. Вы гатовы працаваць?

2. Вуснае лічэнне.

   * Прачытайце: 25, 9, 15, 36, 78, 94.

   - Павялічце дадзеныя лікі на 1 (паменшыце на 1).

   - Знайдзіце “лішні” лік. Растлумачце выбар.

   * Складанне прыкладаў па схеме і іх рашэнне

               2      4      6      

           7         +9           8

                 5     9    3

   * - Які лік ідзе пры лічэнні за лікам 9? Веданне саставу ліку 10 дапамагае  вам лічыць зручным спосабам. Палічыце:

       1+3+9=               5+8+5=        8+7+2=          6+3+4=        4+7+3=

   * -Што вы ведаеце пра лік 10? (самы маленькі двухзначны лік, цотны, у ім 1 дзясятак і 0 адзінак, суседзі : 9 і 11)

   * -Назавіце фігуры:

 (навучэнцам прапаноўваюцца фігуры квадрата, прамавугольніка, круга, трохвугольніка, ромба і шасцівугольніка)

-Якая фігура “лішняя”? Чаму? На якую лічбу падобна?

- 0 падобны на круг, таму лікі, якія заканчваюцца на 0 называюць круглымі лікамі. –Лік 10 заканчваецца на 0, значыць ён круглы лік. –Ці можна назваць круглым лік 25? Чаму?

3. -Тэма нашага ўрока “Круглыя лікі”. Азнаямленне з мэтамі ўрока.

    10 палачак=1дзясятак=10

    20палачак=2дзясяткі=20 і г.д.

4. Чыстапісанне 10 20 30 40 50 60 70 80 90 100

    -Усе гэтыя лікі заканчваюцца на 0. Як можна назваць такія лікі?

5. -Гэта круглыя дзясяткі. Можна лічыць дзясяткамі…(лічэнне ў прамым і  адваротным парадку)

Работа ў парах: раскласці круглыя дзясяткі ў парадку ўзрастання.  Узаемаправерка.

* -Пакажыце лік, у якім 5 дзяс.; 8дзяс.; 4 дзяс. і г.д.

6. -Круглыя дзясяткі можна складваць і аднімаць

    10+20=1дзяс.+2дзяс.=3дзяс.=30

    30 – 10=3дзяс. – 1дзяс.=2дзяс.=20

* Работа з падручнікам с.78 №2 Вылічыце (1 слупок з прагаворваннем  кампанентаў складання і аднімання)

7. Фізкультхвілінка

8. Састаўленне і рашэнне задачы

Было

З’елі

Засталося

10   і   9

5

?

9. Самастойная работа па картках: індывідуальныя заданні

     *Уставіць прапушчаныя лікі  10, 20, …, 40, …, 60, 70,…, 80, 90, 100

     *Рашыць прыклады

                            10+30=

            60 – 10=                90 – 20=

80+10=                                            50+20=

 

10. Гульня “Будзь уважлівы”

      Сінія лікі аднімаем, чырвоныя – складваем

      10 і 40, 30 і 30, 50 і 30, 70 і 10 і г.д.

11. Д/з с. 79 № 8, № 9

12. Вынік

     -На ўроку я ўзнаў…

     -Я навучыўся…

     -Мне спадабалася…

 *Рэфлексія: лінеечкі поспеху


Урок матэматыкі ў 6 класе

Лікавыя выразы з трыма дзеяннямі – складаннем, адніманнем і множаннем дзесятковых дробаў

Падрыхтавала настаўнік матэматыкі Жукавец Алена Іванаўна

Мэта:

- замацаваць навыкі складання, аднімання і множання дзесятковых дробаў;

- арганізаваць работу па развіцці  самастойнасці ў навучэнцаў, уменняў супрацоўніцчаць;

- выхоўваць інтарэс да прадмета.

 Тып урока: замацаванне

Абсталяванне:вучэбны дапаможнік, карткі, прэзентацыя да ўрока,ЭСН

 

                                                   Ход урока

  1. Арганізацыйны момант (праверка гатоўнасці навучэнцаў да ўрока)

 (5 – 7  мін)

Сёння ў нас - урок замацавання па тэме “Лікавыя выразы з трыма дзеяннямі – складаннем, адніманнем і множаннем дзесятковых дробаў”. Як вы лічыце, чым мы будзем займацца на ўроку? Слайд

На працягу 2 месяцаў мы працуем з дзесятковымі дробамі. Як яны ўзніклі? З гістарычнай інфармацыяй выступіць Ангеліна

(Гісторыя ўзнікнення дзесятковых дробаў).Слайды

 

2.Вусная работа (5-7  мін)

- Правілы складання, аднімання, множання дзесятковых дробаў і акруглення.

- Чытанне дробаў

907,7

        0,55

               145,008

                             2,7

                                  1,08

                                         0,041

                                                    8,0003

                                                                14,08

                                                                        6,075

                                                                                0,0092

                                                                                             8,3

- “Матэматычная эстафета”

1,8+2,5

4,3*3

12,9- 4,5

8,4 *100

840*0,1

83,1*0,01

84+0,35

0,831*10

84,35-1,25

8,31+1,69

 

Адказ: 10.

 

3.Работа ў парах(15 мін)

- Раставіць коскі ў роўнасцях. Слайд

 

  1 група                                 2 група                            3 група

 

3,2+1 8=5                         7,36-3 36= 4                     63-2 7=60,3

1 4*5=7                            2 4:6=0,4                           3+1 08=4,08

 

- Які лік неабходна дапісаць.   Слайд

1)=1:  0,3+                                             2)=10:  9,8+

           0,15+                                                       5,6+    

           0,75+                                                       9,25+

           0,25*                                                        2,5*

           0,2*                                                          50*

 

- Знайсці значэнне выразу.        Слайд

1)60,75 – 6,45 *(2,7+4,3)=  15,6                

2)    10 – 2,55*(7,1-3,7) = 1,33

3) 6,2 –(5,6-3,8)*0,6=5,12

 

Заданне з зорачкай. Слайд

26,28+25,47=51,75

6,666-4,444=2,222

 

Паўза. Гімнастыка для вачэй.(1 мін)

 

-  Рашэнне задач  (умова –слайд).

Группа 1

Дыван – самалёт  ляцеў 2 гадзіны са  скорасцю  132,5 км/г  і 4 гадзіны

са  скорасцю  143,5 км/г.

Знайдзіце адлегласць якую праляцеў дыван-самалёт?

(839 км)

Группа 2

Дарога  складаецца  з  трох  участкаў.   Першы  ўчастак                                                  мае даўжыню 4,35 км,    другі – у 2 разы  даўжэй   першага, трэці  на  2,5 км   карацей  другога.  Знайдзіце даўжыню ўсёй дарогі.

(19,25 км)

Группа 3

            Ліса Аліса: Я вымерала дзве стораны свайго трохвугольнага плыта; іх даўжыні аказаліся  роўнымі 18,7 м і 13,6 м. Трэцюю старану ніяк не магу памераць, таму, што яе перасякае канава. Мой сусед Кот Базіліа сказаў, што перыметр майго плыта 42,9 м. Але я ўсё роўна не магу вымераць трэцюю старану.Дапамажыце мне!

(10,6 м)

4.Самастойная работа (камп’ютар)(10 мін)

  1. 103,16*0,01 = 1,0316
  2. 5,08*100 = 508
  3. 2,06 * 308 = 634,48
  4. 853*4,1 =3497,3
  5. Акругліць лік 85,4973 да дзясятых:  85,5
  6. Акругліць лік 85,4973 да дзясяткаў: 90
  7. Акругліць лік 85,4973 да сотых: 85,5
  8. Знайдзіце здабытак 1000 і рознасці лікаў 15,8 і 9,6 : 6200
  9. Маса курынага яйка роўная 0,056 кг, маса жаўтка складае 0,55, а маса шкарлупіны – 0,05 масы яйка.Астатняя частка яйка – бялок.Знайдзіце масу бялка.(0,0224кг)

 

(3 вучні выконваюць заданне на камп’ютары, 3 вучні – у сшытках дадатковае  заданне па падручніку)

Заданне для Ангеліны, Машы і Максіма- с.83 № 3.119 (4)

Праверка

Заданне для Арцёма, Віталіка, Арцёма – с.79 №3.99 (1)

Праверка

 

5. Вынік урока (1-2 мін)

6. Ацэньванне . Рэфлексія(1-2 мін)

7.Д/з  П.3.6 №3.116(1,2) №3.123

           для слабапаспяваючых вучняў: №3.112(1,2)


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.