Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на новы навучальны год
Мэта на 2024/2025 навучальны год:
Павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і стымуляванне пазнавальнай актыўнасці і вучэбнай матывацыі навучэнцаў.
Задачы на 2024/2025 навучальны год:
1.Павысіць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, абагульненне і распаўсюджванне вынікаў самаадукацыі і эфектыўных адукацыйных практык выкладання вучэбных прадметаў.
2.Павысіць якасць адукацыі сродкамі вучэбных прадметаў, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў.
3.Забяспечыць умовы для развіцця ў навучэнцаў матывацыі да навучання праз выкарыстанне кампетэнтнаснага падыходу да арганізацыі адукацыйнага працэсу і дадатковых адукацыйных паслуг.
4.Ствараць умовы для фарміравання грамадзянска-патрыятычнай, ідэалагічнай свядомасці навучэнцаў, для ўсебаковай і рознапланавай пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці.
5.Фарміраваць ў навучэнцаў матывацыйную аснову для атрымання прафесійнай адукацыі, аказваць прафарыентацыйную падтрымку ў своечасовым выбары прафесіі з улікам іх уласных інтарэсаў, здольнасцей і грамадскіх патрэб.