Урок беларускай мовы ў 1 класе
Імёны. Правіла напісання імён з вялікай літары
Падрыхтавала настаўнік пачатковых класаў Ламаносава Вольга Мікалаеўна
Мэты:
- арганізаваць дзейнасць навучэнцаў па замацаванні ведаў аб напісанні вялікай літары ў імёнах людзей;
-садзейнічаць развіццю навыка графічна правільнага напісання літар і спосабаў іх злучэння ў слове; умення спісваць, пісаць пад дыктоўку настаўніка;
-спрыяць развіццю маўлення навучэнцаў праз адказы на пытанні, складанне асабістых выказванняў; развіццю лагічнага мыслення;
-садзейнічаць выхаванню працавітасці, старанасці, жадання клапаціцца аб сваім здароўі
Абсталяванне:
- малюнак сонейка;
- картка з літарамі к, л, м, С, т, н, п;
- малюнкі з выявамі трох хлопчыкаў;
- прадметныя малюнкі: сабака, аловак, шышка, аўтобус;
- літары з разразной азбукі;
- карткі з напісаннем пісьмовых літар Ш, Ц;
- карткі са словамі для індывідуальнай работы;
- сюжэтныя карцінкі
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
2. Эмацыянальны настрой “Сонейка”
3. -На ўроках пісьма вы вучыліся пісаць літары. Некаторыя з іх я запісала на дошцы. Назавіце гэтыя літары.
к л м С т н п
-Паглядзіце яшчэ раз на іх уважліва. Што вы заўважылі? Назавіце “лішнюю” літару. Растлумачце свой выбар.
-Для чаго патрэбна вялікая літара?
-Тэма нашага ўрока “Імёны. Правіла напісання імён з вялікай літары”. Мы будзем выконваць разнастайныя заданні, каб навучыцца правільна пісаць імёны.
4. –Вас сустракаюць хлопчыкі. Імя аднаго з іх зашыфравана ў малюнках. Давайце паспрабуем адгадаць яго.
Дадзены малюнкі: сабака, аловак, шышка, аўтобус. Дзеці называюць першы гук кожнага слова і складаюць слова Саша.
-Чаму напісалі з вялікай літары?
-Хто ж з хлопчыкаў Саша? Ён не першы.Саша вышэйшы за Цімоха. Дзе стаіць Саша?
Цімох самы нізкі. Дзе стаіць Цімох? А імя трэццяга хлопчыка знайдзіце ў сшытках на старонцы 26.
-Як запісаны імёны? Напісанне якіх літар будзем паўтараць на ўроку?
-Што трэба зрабіць для таго, каб прыгожа прапісаць літары і словы?
-Падкрэсліце літары мяккіх зычных. Пастаўце націск у словах.
5. Ф/х
Пляскайце ў далоні, калі пачуеце імёны. Калі будуць гучаць іншыя словы – прысядайце.
Марына, стол, кніга, Кіра, сшытак, Матвей, пенал, Захар, Віялетта, парта, Дзяніс, лінейка…
6. Работа з тэкстам.
Прачытайце.
-Хто быў на рэчцы? Што рабіў Цімох на рэчцы? Дакажыце, што Цімох налавіў шмат рыбы.
-З чаго складаецца тэкст? Колькі сказаў у гэтым тэксце? Прачытайце першы сказ.
-З чаго складаецца сказ? Колькі слоў у першым сказе?
-Спішыце першы сказ. Якія словы напішаце з вялікай літары? Чаму?
* Узаемаправерка
7. …ра …ра
-Здагадайцеся, як завуць хлопчыка і дзяўчынку.
Пісьмо пад дыктоўку слоў Іра, Юра. Растлумачце, як напісалі.
-Скажыце, як ласкава будуць гучаць гэтыя імёны.
8. Ф/х для пальчыкаў “Прывітанне, Іван…”; зрокавая гімнастыка
9. - Падпішыце карткі, якія ляжаць у вас на стале. Як напішаце сваё імя?
–Прачытайце словы на картках. Падкрэсліце імёны. Як напісаны імёны? Якія яшчэ словы напісаны з вялікай літары? Чаму?
-Пра напісанне назваў гарадоў, мянушак жывёл будзем размаўляць на наступных уроках.
- Назавіце імёны, якія вы падкрэслілі. Размясціце іх у алфавітным парадку.
10. - Складзіце сказы пра дзяцей на малюнках. Кожнаму дайце імя.
11. -Здагадайцеся, якое імя запісана. Дапішыце першую літару ў словы. Як напісалі імёны? Чаму?
…аша, …оня, …еця, …іця
12. Вынік, рэфлексія