Навіны
Шосты школьны дзень. Навучэнцы школы прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве "Урок дабрыні".
Дакраніся да мяне дабрынёй,
І хваробы змые хваляй,
І смутак абміне,
Азарыцца душа прыгажосцю...
У суботні дзень на "Уроку дабра", навучэнцы дарылі адзін аднаму ўсмешкі, добрыя словы, планавалі добрыя справы на дзень, паглядзелі пра фільм пра маленькую фею, вера ў чараўніцтва і дабро якой, дапамаглі здабыць сям'ю
#Станькаўская_базавая_школа
#шосты_школьны_дзень
Вучні, педагогі школы наведалі вязню лагера смерці "Азарычы" Усцінаву Крысціну Іванаўну. Навучэнцы ўручылі кветкі, паштоўку, падарункі, сказалі словы падзякі, павіншавалі Крысціну Іванаўну з Днём перамогі.
#Станькаўская_базавая_школа
У Станькаўскай базавай школе адбыўся ўрачысты мітынг прысвечаны Дню Перамогі! Гучалі вершы, віншаванні, песні перамогі. Удзельнікі ўсклалі кветкі ў знак памяці і падзякі тым, хто цаной свайго жыцця падарыў нам шчаслівае мірнае жыццё.
#Станькаўская_базавая_школа
З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, фарміравання разумення каштоўнасці мiра на Зямлі ў Станькаўскай базавай школе прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Былі актуалізаваны веды навучэнцаў аб значэнні Дня Перамогі, подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Прагляд і абмеркаванне фільма «Конік для героя", Гутарка «Подзвігі герояў у нашых сэрцах», Гутарка «Вялікая Перамога - гонар пакаленняў», «Голуб свету» (арыгамі), Выраб паштоўкі «Мы памяці верныя», выстава дзіцячага малюнка "І нам вайну забыць нельга".
??????????
#Станькаўская_базавая_школа
С целью привлечения внимания к проблеме детской шалости с огнем, предупреждения пожаров и гибели детей на них, снижения количества чрезвычайных ситуаций с участием детей и обеспечение их общей безопасности Рогачевский районный отдел по чрезвычайным ситуациям проведет республиканскую профилактическую акцию «Не оставляйте детей одних!».
Навучэнцы Станькаўскай базавай школы наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь".
Навучэнцы прынялі ўдзел у практычных трэнінгах і навучанні па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. У навучальным корпусе ліцэя абсталяваны кабінеты адпаведна кожнай тэматыцы трэнінгу. У кожным кабінеце рабятам трэба было праявіць не толькі свае веды, але і ўменні хутка зарыентавацца, не разгубіцца ў надзвычайнай сітуацыі. Канешне, гэта ўсё было імітацыяй пазаштатных сітуацый, і рэальная небяспека дзецям не пагражала. Аднак атрыманыя падчас такіх трэнінгаў навыкі вельмі рэальныя і вельмі жыццёвыя, бо атрыманы досвед цалкам можа нават выратаваць жыццё. А магчыма, што наша займальнае падарожжа нават падштурхне кагосьці ў далейшым да паступлення ў ліцэй.
???????????
#Станькаўская_базавая_школа
Пожар – это чрезвычайная ситуация, которая может случиться с каждым из нас. Никто не застрахован от возникновения пожара, и весьма важно осознавать этот факт. Огонь быстро распространяется, уничтожая все на своем пути и причиняя значительный ущерб. Поэтому важно принять меры предосторожности. Одной из них является установка «пожарного девайса» – автономного пожарного извещателя.
Шосты школьны дзень. Вучні школы прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве "Знатакі рускай мовы". Дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі свае веды, правялі з карысцю час.
#Станькаўская_базавая_школа
#шосты_школьны_дзень
Штогод у нашай школе праходзіць акцыя "Помнік". Мэта дадзенай акцыі - добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы нашай школы на працягу многіх гадоў падтрымліваюць гэтую добрую традыцыю, рэгулярна прыводзяць у парадак воінскае пахаванне. Да акцыі актыўна падключыліся хлопцы 6 - 8 класаў. Школьнікі абнавілі кветнікі, пачысцілі мемарыяльныя пліты, прыбралі вакол помніка. Прыбіраць помнік - гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі і бясконцай падзякі тым, хто коштам свайго жыцця падарыў нам мір і спакой.
#Станькаўская_базавая_школа
Пришло тепло – владельцы приусадебных участков и дач стали наводить на них порядок. При этом многие предпочитают сжигать мусор прямо в огороде. Можно ли так делать или есть риск нарваться на штраф, спросили у главного спасателя Рогачевского района.
✅У рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" было праведзена сумеснае мерапрыемства для бацькоў і дзяцей 6,7 класа "Добра, калі мы разам!".
✅Дзеці і іх бацькі ўдзельнічалі ў гульнях, віктарынах, конкурсах.
?Мора эмоцый і пазітыву!?
#Станькаўская_базавая_школа
#Родительский_университет
#шосты_школьны_дзень
Выстава малюнкаў "Чарнобыль - наш боль".
Чарнобыльская трагедыя - гэта сумны ўрок для чалавецтва. Самая грандыёзная тэхнагенная катастрофа адбылася 26 красавіка 1986 года на 4-м блоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў невялікім мястэчку Прыпяць. Гэтай памятнай даце прысвечана выстава дзіцячых малюнкаў. Выстаўка накіравана на тое, каб паказаць значнасць экалагічнай трагедыі на прыкладзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС і сфарміраваць пачуццё адказнасці ў адносінах да навакольнай прыроды і патрыятызму ў маладога пакалення. А яшчэ - увекавечыць у памяці нашчадкаў подзвіг ліквідатараў наступстваў аварыі, якія ахвяравалі ўласным жыццём дзеля жыцця іншых людзей.
#Станькаўская_базавая_школа
Для навучэнцаў 1 класа прайшла класная гадзіна "Чарнобыль - наш агульны боль".
❗️Чарнобыль - наша памяць і боль.
❗️Падзеі тых гадоў да гэтага часу бударажаць розумы, значэнне трагедыі пераацаніць немагчыма.
❗️Спрабуючы ўсвядоміць увесь маштаб трагедыі, і акунуцца ў тыя незабыўныя дні нашы навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.
❗️Ніхто з маленькiх вучняў не застаўся абыякавым да трагедыі Чарнобыля.
❗️Трэба адзначыць, што для моладзі вельмі важна ведаць і памятаць, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС назаўжды змяніла звыклы погляд на экалагічную бяспеку на планеце.
#Станькаўская_базавая_школа
Для навучэнцаў 6,7 класаў прайшла класная гадзіна "Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі". Дзеці даведаліся пра прычыны і наступствы катастрафы, пазнаёміліся з успамінамі відавочцаў, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў "Чарнобыль - крык зямлі беларускай".
#Станькаўская_базавая_школа
Класная гадзіна "Бяда... Чарнобыль... Чалавек.." прайшла для навучэнцаў 4 класа.
У сучасным свеце чарнобыльская катастрофа з'яўляецца найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі: яна стала самай маштабнай як па колькасці задзейнічаных у ёй ліквідатараў, так і па колькасці ахвяр. Чарнобыльская аварыя назаўжды застанецца ў памяці жыхароў нашай краіны, як частка іх мінулага і сучаснасці.
#Станькаўская_базавая_школа
Уважаемые родители!
Именно мы, наши любовь, забота и искреннее внимание – самое важное для наших детей! Мы те, кто в состоянии сделать так, чтобы чувство безопасности не покидало их на протяжении всей жизни!
Для каждого ребенка любое наше слово, подкрепленное хорошим поступком, становится той путеводной нитью, которая поведет их через всю жизнь. Поэтому так важно не только говорить, поучая их, но и быть личным примером нашим детям!
Помните, детям очень нравится делать что-либо вместе с нами. Вместе отдыхать, вместе узнавать что-то новое, вместе удивляться и радоваться! Вместе со счастливыми родителями – ребенок становится счастливым.
Показывайте нашим детям, что важнее чем они для нас, никого нет и быть не может!
Давайте подавать только хороший пример! Ребенок берет за образец наше поведение и будет учиться у нас, взрослых, как необходимо жить, строить взаимоотношения в своей семье, со своими детьми.
Наши дети! Они смотрят на нас и надеются, что в наших душах есть место для них, для их чувств и переживаний, для их любви и их веры!
Воспитание детей - ответственный и кропотливый труд! И зачастую этот процесс нуждается в помощи, поддержке, как людей, находящихся рядом, так и профессионалов. Обращайтесь за помощью, обращайтесь тогда, когда сомневаетесь, когда попали в затруднительное положение, когда не понимаете, что делать.
Дорогие родители! Давайте вместе сделаем жизнь детей яркой, счастливой, безопасной, интересной и активной! Ведь только мы в силах сделать так, чтобы дети не плакали от боли и обиды, а улыбались от счастья и радости!
Участники областного межведомственного форума
(17 апреля 2024 года)
✅ ШАГ. 25 красавіка 2024 года для навучэнцаў 8,9 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна.
✅ Тэма: «Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі» (аб
медыцынскіх работніках).
✅ На першым этапе былі актуалізаваны веды аб сістэме аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся".
✅ На наступным этапе дзеці пазнаёміліся з земляком (медыцынскім працаўніком).
✅ На трэцім этапе падвялі вынікі.
#Станькаўская_базавая_школа
#ШАГ
22 красавіка - Міжнародны дзень Зямлі.
Навучэнцы 4 класа ведаюць, што кожны з нас абавязаны сваім існаваннем нашай планеце і яе экасістэмам.
У гэты Міжнародны дзень Маці-Зямлі мы ўсе павінны ўсвядоміць, што свет мае патрэбу ў больш устойлівай эканоміцы, якая працуе на карысць людзей і планеты.
Мы павінны імкнуцца да гармоніі чалавека і прыроды. Міжнародны дзень Маці-Зямлі дае нам магчымасць даведацца пра тыя цяжкія задачы, якія стаяць перад чалавецтвам для захавання планеты.
#Станькаўская_базавая_школа
Гадзіна экалогіі "Зямля - наш агульны дом" у 1 класе.
Наша планета цудоўная. Яна нібы музей, у якім можна ўбачыць водгаласы розных эпох, наша мінулае, сучаснасць, будучыня. Яна кантрасная і непаўторная.
#Станькаўская_базавая_школа
Навучэнцы школы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне "Легенды аб кветках".
Дзеці папоўнілі веды цікавымі звесткамі аб кветках.
Гутарылі аб беражлівым стаўленні да міру раслін.
Узбагацілі веды аб жывой прыродзе.
Зацікавіліся пазнавальнай і даведачнай літаратурай.
Вырабілі кветкі з сурвэтак.
Атрымалі масу задавальнення і станоўчых уражанняў.
#Станькаўская_базавая_школа
#шосты_школьны_дзень