Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Валанцёрскі атрад "Дабрыня".
Штогод у нашай школе праходзіць акцыя "Помнік". Мэта дадзенай акцыі - добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы валанцёрскага атрада "Дабрыня" падтрымліваюць гэтую добрую традыцыю, рэгулярна прыводзяць у парадак воінскае пахаванне. Да акцыі актыўна падключыліся юнакі 6 класа. Школьнікі абнавілі кветнікі, пачысцілі бардзюры і мемарыяльныя пліты, прыбралі смецце. Уборка помніка - гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі і бясконцай падзякі тым, хто коштам свайго жыцця падарыў нам мір і спакой.
#Станькаўская_базавая_школа
#Валанцёрскi_атрад_Дабрыня

13 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі планету "Здароўя".
Дзеці разам з выхавацелем наладзілі флэш-моб "Танчым разам", пагаварылі аб бяспецы "Небяспечныя падарункі сонца", правялі "Футбольны фестываль", а таксама паказалі свае веды ў клубе юных знаўцаў "ЗЛЖ".
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы

Для навучэнцаў, якія скончылі 9 класаў, адбылося ўрачыстае ўручэнне атэстатаў.
Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з гэтай важнай падзеяй прыйшлі бацькі, сябры, блізкія людзі і, вядома ж, настаўнікі.
Кранальныя словы на дарогу гучалі ад дырэктара школы, першага настаўніка і класнага кіраўніка.
У добры шлях, нашы дзевяцікласнікі!
#Станькаўская_базавая_школа

Выхаванцы прынялі ўдзел у акцыі "Мы супраць наркотыкаў". Устроілі конкурс малюнкаў "Наркотыкам - не".А таксама папрацавалі на стварэннем плакатаў "Жыццё без наркотыкаў".

#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы

❗️Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі вельмі важную планету. Планета "Гісторыя маёй краіны".
✅ Як гэта было "Мой край у гады Вялікай Айчыннай вайны".
✅ Конкурс малюнкаў "Свет на планеце - шчаслівыя дзеці".
✅ Конкурсная праграма "Знаўцы гісторыі Радзімы".
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы

10 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі планету "Сяброўства".
Для дзяцей быў арганізаваны прагляд мультфільмаў аб сяброўстве "Рабяты, давайце жыць дружна".
Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі імправізаваны зборнік прыказак аб сяброўстве "Скарбонка".
Пагаварылі на тэму "Я жыву сярод сяброў".
Паўдзельнічалі ў спартыўным турніры "Гарачая бульбачка".
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы

Как показывает статистика, неумение плавать, пренебрежение правилами поведения на воде, употребление алкоголя и переоценка своих сил зачастую приводят к гибели людей на воде.

Как показывает статистика, неумение плавать, пренебрежение правилами поведения на воде, употребление алкоголя и переоценка своих сил зачастую приводят к гибели людей на воде.

Выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі планету "Бяспека".
Гаварылі аб "Небяспецы паўсядзённага жыцця".
Быў арганізаваны прагляд мультфільмаў "Чароўная кніга МНС" з наступным абмеркаваннем.
Хлопчыкі і дзяўчынкі працавалі над стварэннем калажа "Цукерка лепшая за цыгарэты".
Правялі віктарыну па пытаннях бяспекі.
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы

Вас вітае планета "Дабра".
Выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" арганізавалі марафон "Дружныя дзеці крочаць па планеце",
зрабілі фотагербарый "Кветкі школьнага двара" і
Паклапаціліся аб бяспецы "Твае паводзіны ў не стандартнай сітуацыі".
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы

5 чэрвеня ў 2 класе Станькаўскай базавай школы прайшоў выніковы бацькоўскі сход. У сяброўскай адкрытай атмасферы за круглым сталом бацькі пазнаёміліся з аналізам навучальнай і выхаваўчай дзейнасці за год. Але асаблівая ўвага была ўдзелена бяспецы дзяцей на летніх канікулах. Сумесна з настаўнікам бацькі прадумвалі, як стварыць максімальна бяспечныя ўмовы і правільна арганізаваць вольны час дзяцей, каб летнія канікулы прайшлі толькі са станоўчымі момантамі. Кожны з бацькоў атрымаў памятку па бяспецы і найлепшыя пажаданні на лета!!!
МЫ ЗА БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ!!!
#Станькаўская_базавая_школа

Трэці дзень выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" правялі на планеце "Кніга беларуская".
Узгадалі пісьменнікаў Беларусі ў дыялогу "Беларускія пісьменнікі".
Паўдзельнічалі ў акцыі "Дапамажы кнізе".
Працавалі над стварэннем уласнай кніжкі-малышкi.

#Станькаўская_базавая_школа

? Выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" Станькаўскай базавай школы працягваюць сваё падарожжа.
Дзень 2. Планета "Дарогамі касмічных арбіт".
Дзяўчынкі і хлопчыкі здзейснілі падарожжа "Наперадзе касмічныя будні" і пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Марыны Васілеўскай.
Вырабілі аплікацыю "Ракета".
Пагулялі па станцыях "Бяспечнае лета".
Правялі гутарку "Калі б я стаў касманаўтам".
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы

Сёння, 3 чэрвеня, адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер "Непаседы".
Хлапчукі і дзяўчынкі адправіліся ў касмічнае падарожжа "На ракеце па планетах падарожнічаем мы летам".
У першы дзень навучэнцы адправіліся на планету "Знаёмстваў".
Традыцыйна пачатак лагернай змены прысвяцілі правілам паводзін улетку, складанню газеты "Традыцыі і законы лалера", гульняў на знаёмства.
#Станькаўская_базавая_школа

Мерапрыемства "Бывай, пачатковая школа!" прайшло для навучэнцаў 4 класа Станькаўскай базавай школы ў незвычайнай форме. Для дзяўчынак і хлопчыкаў была арганізавана "Пірацкая вечарынка".
Усе навучэнцы атрымалі ўзнагароды і шмат уражанняў.
Віншуем! Жадаем новых поспехаў у будучай вучэбнай дзейнасці!
#Станькаўская_базавая_школа

С 3 июня по 16 августа в Рогачевском районе пройдут мероприятия в рамках республиканской акции «Каникулы – без дыма и огня!».

31 мая ў Станькаўскай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года.
Дырэктар школы
А. І. Чух уручыў узнагароды лепшым навучэнцам па выніках года і пажадаў навучэнцам бяспечных канікулаў.
#Станькаўская_базавая_школа

Напярэдадні летніх канікулаў нашы першакласнікі гаварылі аб бяспецы. МЫ ЗА БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ!
#Станькаўская_базавая_школа

Навучэнцы 6 класа Станькаўскай базавай школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым закрыцці XVII Велікоднага фестывалю "І Божая сыходзіць мілата". У намінацыі "Жамчужына святасці зямлі беларускай" навучэнцы сталі ўладальнікамі дыплома 1 ступені, кіраўнік Жукавец Алена Іванаўна. Віншуем!
#Станькаўская_базавая_школа