Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

29 верасня да Сусветнага Дня сэрца навучэнцы 7 класа Станькаўскай базавай школы наведалі навучэнцаў 4 класа з пазнавальнай гутаркай. Сямікласнікі далі парады для ўмацавання працы сэрца, пазнаёмілі з правіламі здаровага сэрца, а таксама падарылі буклет "Быць здаровым - гэта выдатна!".

#Станькаўская_базавая_школа

26 верасня - Адзіны дзень бяспекі

#Станькаўская_базавая_школа

26 верасня з мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, прапаганды бяспечных умоў пражывання грамадзян ў Станькаўскай базавай школе прайшоў Адзіны дзень бяспекі. Адбылася практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі пры пажары.
Адзіны дзень бяспекі праводзіцца для таго, каб чарговы раз акцэнтаваць увагу грамадзян на важнасці ўменняў і навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, навучыць тых, хто раней не надаваў значэння гэтаму пытанню, і нагадаць аб тым, што кожны можа звесці да мінімуму трагічныя выпадкі.
#Станькаўская_базавая_школа

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" 26 верасня 2024 года ў Станькаўскай базавай школе прайшла інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 8,9 класаў. Навучэнцы працавалі над тэмай "Маладосць - час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер (аб дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання; маладзёжны парламент; Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, ідэі для развіцця свайго рэгіёну)".

#Станькаўская_базавая_школа

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ!

Весела, пазнавальна і з карысцю прайшла ў 3 класе конкурсна-гульнявая праграма "Лёгка дыхаць-лёгка жыць". Дзеці пашырылі веды аб органах дыхання, даведаліся аб гігіене органаў дыхання, пазнаёміліся на практыцы са спосабамі паляпшэння працы органаў.

Хто валодае дыханнем, той кіруе сваім лёсам!
#Станькаўская_базавая_школа

Навучэнцы 2 класа Станькаўскай базавай школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Мая родная старонка".
#Станькаўская_базавая_школа

Да Дня міру з навучэнцамі 4 класа Станькаўскай базавай школы прайшла дыскусія "Мip пачынаецца з нас".
#Станькаўская_базавая_школа

В еще теплые осенние дни дачники и сельские жители наводят порядок на придомовой территории и приусадебных участках, сжигая сухую траву и мусор.

"Шкаліяда" - гэты турнір ужо стаў штогадовым святам спорту для юных атлетаў.

Навучэнцы 6 класа Станькаўскай базавай школы бяруць удзел у спартыўных спаборніцтвах.
Рабятам маецца быць спаборнічаць у адразу некалькіх дысцыплінах: бег 60 м; скачок у даўжыню з разбегу; кіданне тэніснага мяча з месца; бег.

#Станькаўская_базавая_школа

Навучэнцы Станькаўскай базавай школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме "Сляды памяці", прысвечаным міжнароднаму "Дню міру" і пасадцы яблыневага саду.
#Станькаўская_базавая_школа

Быць піянерам гэта асаблівы гонар, але разам з тым і асаблівая адказнасць. Любіць сваю Радзіму, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, быць прыкладам для малодшых дзяцей - вось толькі некалькі пунктаў з клятвы Піянера.
У піянерскай дружыне імя Яўгена Мікалаевіча Залатарова дзяржаўнай установы адукацыі "Станькаўская базавая школа" 21 верасня адбылася цырымонія, прысвечаная прыёму ў піянеры. Навучэнцы 5 класа ўступілі ў рады піянерскай арганізацыі і, вядома ж, яны стануць гонарам і надзеяй нашай школы!
Мы рады вітаць юных піянераў у нашай вялікай і дружнай сям'і. Жадаем вам радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх вашых справах.

Віншуем юных дзяўчынак і хлапчукоў з новым званнем - ПІЯНЕР!
#Станькаўская_базавая_школа

МІР - гэта наш сусвет, гэта наша планета, гэта тое, што нас атачае.
МІР - гэта спакой, згода, сяброўства.
Такія азначэнні далі трэцякласнікі на класнай гадзіне, прысвечанай Міжнароднаму дню Мiра. Дзеці пазнаёміліся і гісторыяй гэтага свята, адгадвалі загадкі, пісалі пажаданні людзям нашай планеты.

#Станькаўская_базавая_школа

Сёння ў Станькаўскай базавай школе прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму:
"МЫ РАЗАМ НАЗАЎСЁДЫ: ДА 85-ГОДДЗЯ УЗ'ЯДНАННЯ ЗАХОДНАЙ БЕЛАРУСІ І БССР".
#Станькаўская_базавая_школа

Дзень народнага адзінства.
Беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курса на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Навучэнцы 6 класа Станькаўскай базавай школы прынялі ўдзел у Адзіным уроку прысвечаным Дню народнага адзінства.
#Станькаўская_базавая_школа

Министерством по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь совместно с министерствами и ведомствами Республики Беларусь, общественными организациями ежегодно проводится Единый день безопасности, в задачи которого входит профилактика чрезвычайных ситуаций, правонарушений и преступлений, обучение поведению в условиях пожаров и иных чрезвычайных ситуаций, а также оказанию первой медицинской помощи.
В этом году он выпадает на 26 сентября.

Інфармацыйная гадзіна ў 1 класе Станькаўскай базавай школы "Дзень народнага адзінства".
Навучэнцы пашырылі веды аб сваёй Радзіме, усвядомілі сваю прыналежнасць да беларускага народа, раскрылі паняцце "адзінства" праз паняцці "Радзіма", "сяброўства", паглядзелі відэа-ролік пра Беларусь
#Станькаўская_базавая_школа

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства.
У рамках 85-й гадавіны ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 17 верасня ў Станькаўскай базавай школе праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства.

#Станькаўская_базавая_школа

Тэматычная інфармацыйная гадзіна "Сіла краіны - у адзінстве народа" у 3 класе Станькаўскай базавай школы.
Навучэнцы даведаліся пра важную гістарычную падзею 1939 года, пазнаёміліся з тэрыторыяй сучаснай дзяржавы, яе абласцямі, найбуйнейшымі гарадамі.
#Станькаўская_базавая_школа

Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. В преддверии холодов важно позаботиться о собственной безопасности, проверить исправность печи и устранить недостатки: вычистить сажу, заделать трещины глиняно-песчаным раствором и побелить дымоход на чердаке, чтобы впоследствии по закопченным местам можно было легко обнаружить трещины и устранить их. Важно навести порядок и в чердачном помещении: не складировать старые вещи и ветошь.

Шосты школьны дзень у Станькаўскай базавай школе. Навучэнцы школы прынялі ўдзел у забаўляльна-пазнавальнай праграме "Восеньскі вінегрэт".
#Станькаўская_базавая_школа
#шосты_школьны_дзень