Навіны
Сёння, 16 снежня, у шосты школьны дзень, навучэнцы школы ўдзельнічалі ў гульнявой праграме "Гуляем і сябруем". Комплекс разнастайных гульняў, аб'яднаных арыгінальным сюжэтам падарыў хлопчыкам і дзяўчынкам незабыўныя ўражанні, эмоцыі, пачуццё надыходзячых навагодніх свят.
Предновогодний период сопровождается резким увеличением количества пожаров и травм в результате нарушения правил пожарной безопасности при подготовке к праздникам, неосторожного обращения с пиротехническими изделиями.
Уже можно смело сказать, что зима вступила в свои законные права. А это значит, что люди сейчас еще более активно начнут обогревать свои жилища: каждому хочется, чтобы в морозные зимние дни в доме было тепло и уютно.
Несмотря на технологический прогресс, люди для обогрева все равно часто используют печное отопление. При этом не уделяют должного внимания устройству и безопасной эксплуатации печного оборудования, думая, что у них все хорошо.
Дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды" Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, сімвалам якой з'яўляюцца чырвоныя рукавічкі. Акцыя традыцыйна стартуе да навагодніх і калядных свят. А навучэнцы нашай школы працягваюць у ёй удзельнічаць.
#Станькаўская_базавая_школа
У цудоўнае зімовае надвор'е ☃️ правесці час на свежым паветры адно задавальненне. У суботу лыжню ⛷ апрабавалі навучэнцы школы.
Дзеці засумавалі па зімовых ❄️ забаўках і з задавальненнем выбраліся на лыжныя прагулкі ?.
Выхаваўчае мерапрыемства ў шосты школьны дзень "Кола гісторыі".
Новы год і Каляды - час цудаў і падарункаў, час, калі спраўджваюцца самыя запаветныя мары і жаданні.
Вучні школы працягваюць удзельнічаць у штогадовай рэспубліканскай акцыі "Цуды на Каляды", падчас якой з'явілася магчымасць дапамагчы дзецям, падарыць ім хвіліны радасці, усмешкі і яркія ўражанні.
Навагоднія і калядныя святы - выдатная нагода зрабіць жыццё дзяцей лепшым і падарыць ім радасць.
Штогод 5 снежня ў свеце адзначаецца Дзень валанцёраў.
Дзейнасць валанцёраў накіравана, у першую чаргу, на дапамогу пластам насельніцтва, якія маюць вострую патрэбу, і не маюць магчымасці дапамагаць сабе самім на ўвазе самых розных абставін. Валанцёр - гэта чалавек, які аддае свой час, сілы, любоў і дабрыню людзям, якія жывуць у нястачы, валанцёр - гэта чалавек, які па добрай волі вырашыў прысвяціць час грамадска карыснай дзейнасці.
Валанцёрская дзейнасць дазваляе чалавеку раскрыць сябе, праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, дапоўніць сваё жыццё новымі ведамі, пашырыць свае сацыяльныя сувязі, рэалізаваць свой патэнцыял, каб зрабіць свет лепшым і дабрэйшым.
Навучэнцы 4 класа пазнаёміліся з дзейнасцю валанцёраў на інфармацыйнай гадзіне "Валанцёры - хто гэта?".
Каляды - час цудаў. Невытлумачальны цуд чакаюць усё і заўсёды. Дзеяць дабро трэба рукамі дзяцей і для дзяцей: зрабіць іншых радасней і шчаслівей можна толькі цеплынёй уласных рук і сэрцаў.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды" - штогадовае сумеснае мерапрыемства Грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя". Нашы навучэнцы актыўна прымаюць удзел.
Вось і настала снежная ❄️ зіма. Вучні ? школы з ☃️задавальненнем катаюцца на ⛷ лыжах.
Сёння 2 снежня ў рамках шостага школьнага дня навучэнцы школы наведалі захапляльнае і пазнавальнае выхаваўчае мерапрыемства.
#Станькаўская_базавая_школа
#шосты_школьны_дзень
На сённяшні дзень такое захворванне, як СНІД, вядома ў кожным кутку зямнога шара. Яго справядліва называюць буйнамаштабнай эпідэміяй, чумой 20-га і 21-га стагоддзяў, якая рэальна пагражае чалавецтву. Кожны год 1 снежня ўвесь свет адзначае дзень барацьбы са СНІДам. Гэта не проста чарговая значная дата ў календары, а дзень смутку па мільёнах памерлых ад гэтай невылечнай хваробы.
На сёння звыш 42 млн людзей, якія жывуць у самых розных кутках свету, пакутуюць ад смяротна небяспечнага віруса, які выклікае ў чалавека дэфіцыт імунітэту. Штодзень каля 15 тысяч людзей трапляюць у катэгорыю хворых.
#Станькаўская_базавая_школа
Вот уже более 20 лет по инициативе и при поддержке Президента ежегодно в стране проводится новогодняя благотворительная акция "Наши дети". Она позволяет сфокусировать внимание республиканских, местных, исполнительных, распорядительных госорганов, общественных объединений на проблемах детей, которые оказались в тяжелых жизненных обстоятельствах, и оказать им конкретную помощь, а также поощрить наиболее достойных, талантливых ребят, которые достигли успеха в учебе, спорте, общественной жизни. Для детей очень важно, что государство их видит, привечает и поддерживает.
Навучэнцы 6 класа абмеркавалі на інфармацыйнай гадзіне важную тэму "СНІД - глабальная праблема чалавецтва". Вучні паглядзелі відэа фільм "Дзецям аб ВІЧ інфекцыі".
#Станькаўская_базавая_школа
ПРО100 дапамагаем - снег прыбіраем
Для навучэнцаў 4 класа ў рамках інфармацыйнай гадзіны была арганізавана дыскусія па тэме "Дзяўчынкам і хлопчыкам аб бядзе пад назвай СНІД"
#Станькаўская_базавая_школа
28 лістапада бацькі і педагогі школы прагледзелі і абмеркавалі абласны бацькоўскі сход "Мой няцяжкі падлетак!".
Бацькі змаглі знайсці адказы на самыя надзённыя пытанні разам з кваліфікаванымі экспертамі:
Булынка Юрыем, намеснікам пракурора Гомельскай вобласці;
Васільевым Анатолем, першым намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама;
Смірновым Русланам, начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама;
Міткевічам Яўгенам, намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама.
Нельга не заўважыць важнасць разгледжаных пытанняў, бо найважнейшае ў жыцці кожнага з бацькоў гэта іх дзеці.
#Станькаўская_базавая_школа
У школе пачалася акцыя "Цуды на Каляды". Валанцёрскі атрад піянерскай дружыны імя Я.Залатарова распачаў выраб чырвоных рукавічак.
#Станькаўская_базавая_школа